Таццяна Цвірка
RSS FeedПарадокс
Кажуць, зімою каханне халоднае.
Кажуць, зімою спатканні нямодныя.
Кажуць, зімою пачуцці няшчырыя.
Кажуць, душа недзе лётае ў выраі.
Чуткам такім мы з табой не паверылі.
Мы на сабе іх узімку праверылі.
Божа, якое каханне кіпучае.
Божа, якія спатканні гаючыя.
Божа, пачуцці як песцяцца, ладзяцца...
Ну, а душа — і дапраўды, крылаціцца!
Апошнiя водгукi
1 день 11 часов назад
3 недели 4 дня назад
3 недели 6 дней назад
8 недель 20 часов назад
49 недель 4 часа назад