Ніна Аксёнчык

RSS Feed

Белалозы

Сярэдняя: 4.5 (127 галасоў)

О, якія белалозы
Каля Прыпяці сівой!
Акрапілі іх марозы
Срэбразорнаю расой.

Што іскрыцца, зіхаціцца —
Прасвятляе ўсё вакол,
Каб душа магла напіцца
Чысціні з усіх вякоў.

Снег крыштальны аж ірдзее.
Прыпяць жмурыцца ў агні.
І Палессе маладзее
Ў першароднай светлыні.

Выпаў снег

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Выпаў снег. Ізноў ачышчаны
І паветра. І зямля.
Снег – як свята. Як праісціна.
Зорак свежая ралля.

Выйду ў ранак заінелы я,
Як і многа год назад.
Прада мной дарога белая –
Думак светлых снегапад.

Шыр, прастор з душой зрастаюцца.
Забываеш хоць на міг
Ўсё, што мучыла, чакаецца.
Камяні ля ног сваіх.

Мне мятлушкі срэбразвонныя
Падаюць сваю руку.
І вятрыска неўгамонны
Зноў цалуе у шчаку.

У святлыні белай-белай
Снежным садам я іду.
Пасля сняжынкай зледзянелай
Табе на вусны упаду.

Зімна і сцюжна...

Сярэдняя: 4.4 (11 галасоў)

Зімна і сцюжна.
А на голым прамёрзлым дрэве
Лісточкам зялёным...
Сінічка трапечацца.

Усе аўтары