Алена Руцкая
RSS FeedПершы снег
Так незвычайна падаў першы снег.
Няспешна апускаўся,
урачыста.
Блакітнаваты,
асляпляльна чысты
I незваротны,
як імгненняў бег.
Ён падаў у рухомай цішыні,
Гучаў узнёслай музыкай аргана —
Хвалююча,
трывожна,
раскавана
Сцяжынкі лёгка гукамі плылі.
Бязважка ападала чысціня
На слоту
і асклізлую макрэчу, —
Ахвяравальна,
шчодра
і адвечна,
Як у імя адноўленага дня.
Апошнiя водгукi
1 день 11 часов назад
3 недели 4 дня назад
3 недели 6 дней назад
8 недель 20 часов назад
49 недель 4 часа назад