Генадзь Бураўкін
RSS FeedЛюблю зіму за сонца і марозы...
Люблю зіму за сонца і марозы,
За снег,
сыпучы і рыпучы ўвесь.
Адначасова хмельны і цвярозы,
Іду ў паўдзённы заінелы лес.
У ім прасторна, выстыла і звонка.
He ўскрыкне птах, не трэсне сук нідзе.
Адно струной басоваю сасонка
На ўзгорку пад вятрыскаю гудзе.
Лес клопатнаю думкаю заняты —
Як да вясновых красак дажыве.
На лапах хвой, нібыта зайчаняты,
Прыселі ўзвівы ранішніх завей.
У гушчары густым сінеюць цені.
У кронах — зыркіх промняў мітусня...
I на душу сыходзіць прасвятленне.
I на зямлі пануе цішыня...
Пад вятрамі згорбіліся ўзгоркі...
Пад вятрамі згорбіліся ўзгоркі.
Сосны ўздзелі снежныя брылі.
Промні, як блішчастыя іголкі,
Рассыпае сонца па зямлі.
Цягнецца дарога Шляхам Млечным.
Зоркамі ўскіпае белы снег.
I не знаеш —
вечны ці не вечны
Ты ў бяскрайняй гэтай белізне.
Можа, раптам колкі вецер зімні
Завірухай ранняю ўзмахне
I на крылы ледзяныя ўзніме
I ўжо не апусціць больш мяне?
Што ж, няхай усё, што маю,
лясне.
Толькі аднаго да слёз шкада —
Гэты вось, заснежаны і ясны,
Мілы свет навекі пакідаць.
Хай ён і халодны, і калючы,
Без густой травы і сінявы —
Толькі ўвесь рыпучы і пявучы,
Заінелы,
звонкі
і жывы...
Апошнiя водгукi
2 года 49 недель назад
4 года 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 47 недель назад
6 лет 51 неделя назад