Алег Салтук
RSS FeedМарозік грукнуў кіем у акно...
Марозік грукнуў кіем у акно,
Крылом махнула белая пароша.
I клён імкліва выбег за гумно,
Каб прывітацца з ёлкай-снеганошай.
Які прастор, якая чысціня!
Гарыць усход кастром чырвона-сінім.
Заспаны месяц шапку-хмарку зняў
I страсянуў у неба белы іней.
Ты і я
Ад марозу пушыстыя вейкі,
Серабрыстыя валасы.
Дзве бліскучыя сінія змейкі —
Лёгка мчацца праз ноч палазы.
Усе зоркі сышліся над намі,
Каб злавіць твой вясёлы пагляд.
Ды раптоўна — вятры скрыпачамі
Пачынаецца снегапад.
Неба ўпала.
Разбеглася поле.
Колькі музыкі ў шале снягоў!
Смагу радасці не спатолім
Аж да самага ганку твайго.
Потым сядзем ля цёплае печкі,
Будзем слухаць гадзінніка бой...
А калядныя жоўтыя свечкі
Маладзік нам запаліць з табой.
Апошнiя водгукi
3 года 24 недели назад
5 лет 18 недель назад
7 лет 19 недель назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 22 недели назад
7 лет 26 недель назад