Навум Гальпяровіч
RSS FeedНа белым палатне зімы...
На белым палатне зімы,
Дзе дрэў графічныя карункі,
Сябе саміх шукаем мы,
Нібыта лёсу падарункі.
І заканчэння не відно
Ў мігценні гэтым адмысловым,
І тчэцца лёсу палатно
На чыстым аркушы зімовым.
На снезе першым першыя сляды...
На снезе першым першыя сляды,
Нібы жыццё нанова нехта піша.
Чарнее сад, звініць празрыста ціша,
I ў сэрцы ўжо амаль няма нуды.
Бо гэтай першароднай белізной
Нам быццам свет нагадвае старанна,
Што можна загаіць старыя раны,
Што праўда пераважыць над маной.
Каб так было! Ды пачарнее снег,
I першыя сляды затопчуць колы.
А на душы даўно няма спакою,
I новых дзён усё павольней бег.
Апошнiя водгукi
3 года 24 недели назад
5 лет 18 недель назад
7 лет 19 недель назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 21 неделя назад
7 лет 22 недели назад
7 лет 26 недель назад