Сяргей Брандт

RSS Feed

АДЛIГА Ў СНЕЖНI

Сярэдняя: 5 (1 голас)

(Цi будзе снег на Новы Год?)

Адлiгу ветрам прынясло
I снег счарнеў, палезла ўсюды смецце.
Вароны ў лужах, як малыя дзецi,
Шукаюць дзён зiмовых шкло.

Такая вось сцюдзёная пара!
А можа пераблыталася штосьцi?
Вясна зайшла к зiме на каву ў госцi,
Вядро разлiўшы пасярод двара.

Пажухлi, як ад полымя палi,
Зямля – матуля паказала свае грудзi.
Прабачце – “Рыфма”, з глухой вёскi будзем,
Прывязаны вадой мы да сваёй зямлi.

Сяргей Брандт, 26.12.2012

Белае на шэрым

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Завiруха трасе злая
Попел белы кругалля
На пяшчоту, што ад раю
Мела некалi зямля.

Белае на шэрым полi,
Яркiх кветак стылы свет.
Плача вецер у наваколлi,
Як стары вясковы дзед.

Цемра с брыдкаю сумотай
Падпаўзе амаль дахат,
I застанецца за плотам,
Хто ж святлу святому рад.

Ахрысцiць агеньчык вокны
I прагонiць горкi лес.
Завiруха попел мокры,
Як журбу трасе з нябёс.

Сяргей Брандт, 26.09.2012

Белы карагод

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Пабач, якая сёння завiруха за акном!
Мяце i сыпле, як нiколi ў гэтым годзе.
Зачаравала вёску зноў цудоўным сном
I лес з зямлёй звяла у белым карагодзе.

У гэты незвычайны на прыгоды час,
Калi рэальнасць пагубляе свае формы,
Пачне жыццё змяняцца, здымкам у анфас,
Да ранiцы святло застанецца аморфным.

На двор паклiча выйсцi, як бы незнарок,
Сняжынкi замiлуюць мiтуснёй лагоднай.
Яны ў танцы абгарнуць знямеўшы змрок,
Адзеннем легкiм, але ўначы - свабодным.

Сяргей Брандт, 28.10.2012

Усе аўтары