Эдуард Дубянецкі
RSS FeedЗімовая мроя
Як жа доўга прырода чакала
снегу першага, першай завеі!
І ўсе людзі чакалі зімовых
цудаў дзіўных, што дораць надзеі!
…І прыйшла ўрэшце тая зіма,
быццам фея з дзіцячай фантазіі,
альбо лепей сказаць чараўніца --
віртуозка сваёй белай магіі!...
О, вядзьмарка-зіма, спадзяюся
на цябе, -- памажы, памажы!
І дзяўчыну, што ўпотай кахаю,
ты замоваю прываражы!
Я удзень і ўначы мару, мрою
(і сказаць мне пра тое не грэх!):
"Хай жа наша каханнейка будзе
чыстым-чыстым, нібы першы снег!"
Калядка
Ой, Каляда, прывядзі
сонейка ты за сабой,
і прывязі на вазочку
прысмакі ды добры настрой!
Разам з сяброўкай – казой,
вязіце дабро ў нашу хату,
нячысцікаў прэч праганіце
і ўдзячных вам будзе багата!
Ой-ой, Каляда, мы цябе
чакаем і верым, што нас
адорыш ты снегам ды сонцам,
і ўбачым мы ўсе лепшы час!
Перадзім'е
Павольна крочым мы ў абдымкі
зімы.
Сцякае час паціху з неба – ўладар
нямы.
Над намі сонейка не бачна –
а дзе яно?
Відаць, стамілася свяціць нам
даўно.
Здаецца, з неба хтось пытае –
а дзе любоў?!
Адчай і роспач нас за горла бяруць
ізноў.
І мы стаім, вісіць над намі
дакор.
А снег ужо ляцець гатовы – пасланнік
зор.
…А можа, ўсё не так і гэта – я проста
сню.
А дзесьці снег-маўчун цалуе
зямлю.
Быць можа, гэта толькі прывід,
міраж...
І мроіцца: ў душы ўзыходзіць сонца -- круты
віраж...
Апошнiя водгукi
2 года 41 неделя назад
4 года 35 недель назад
6 лет 36 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 39 недель назад
6 лет 39 недель назад
6 лет 43 недели назад