Дзяніс Шпіронак
RSS FeedМы, як сняжынкі
Мы як сняжынкі –
Ляцім кудысьці,
За чымсьці,
Шукаем выйсце.
З гульні без замінкі
Не так проста выйсці
Па засняганых сцяжынках.
Збіраемся ў зграі –
Людскія сумёты, -
Каб вопыт
Дапёрці ў свой побыт.
З формамі граем,
Сплятаем змовы,
Чарнатою сябе паганім.
Блістаем ў святле
Пражэктароў,
Ліхтароў
І родных двароў.
Імжым у чужой галаве,
У вачах сяброў,
Адлюстроўваемся ў імгле.
Растаем і згараем,
Шукаем давер,
І з месца ў кар’ер…
Сэрцаў памер
Велізарных сваіх трываем,
Толькі час наш памер –
Мы раптам увесну знікаем.
Апошнiя водгукi
2 года 41 неделя назад
4 года 35 недель назад
6 лет 36 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 39 недель назад
6 лет 43 недели назад