Данута Бічэль-Загнетава
RSS FeedЗімовыя чары
Бохан зямлі пасыпаны соллю снягоў. Зачараваны возера поўнач карэц будзе да квеценя месячным бляскам гарэць, дыхаць па бронхах аеру ад берагоў. Явар зацвіў ад сука-стрыгунка да камля, гэтак аздобіў ягоную крону мароз. — Бог не цяля, бачыць, мароз, круцяля! Скуль ты такія бялюткія фарбы прывёз? Даў табе фарбы на поўначы белы мядзведзь, выціснуў з проламкі цюбік палярнага дня. Вырваў ты з лап яго скарб, віхор пераняў і прыляцеў на світанні замылены ўвесь. Вернуцца хутка з далёкіх краёў жураўлі, здзюбаюць белую соль са скарынкі зямлі, крыламі квецень з галінак узнімудь да хмар, з возера поўнага знікне сіверу чар.
Нязгода
Зноў з гарнастая каўнер апранулі дамы.
Цені, падцятыя цемрай, упалі на снег.
Любы, давай уцякаць ад халоднай зімы!
Толькі каханне тваё адагрэе мяне.
Дзевяць стагоддзяў гнятуць на муры і на брук.
Як абручамі сціскаюць, нельга трываць.
Любы, напяты ў наш бок безвыходнасці лук —
цэліцца ў безабароннае сэрца страла.
Змрочныя сцены і змроку каменны парог.
Пасмы святла прасачыліся з нетраў зямлі.
Напластаванні стагоддзяў на плечы ляглі
і не скрануць іх цяжару — лёс перамог.
Але не хочацца ноччу марознай канаць.
Крок са сцяны мураванай — прорва ў нябыт.
Любы, злаві з маладосці гнядога каня!
Хай уратуецца песня з-пад часу капыт.
Смерч наляцеў, але не спаліў наш дом.
Душы спаліліся — і кожны першы памёр.
Дзе тыя коні?
Дзе любы з мячом і шчытом?
Дзе наша доля?
Песню спявае віхор...
Апошнiя водгукi
10 недель 4 дня назад
13 недель 1 день назад
13 недель 1 день назад
13 недель 1 день назад
13 недель 1 день назад
13 недель 2 дня назад
13 недель 5 дней назад
18 недель 2 дня назад
18 недель 5 дней назад
25 недель 2 дня назад