Ніл Гілевіч
RSS FeedБелыя сыплюцца долу крышталiкi...
Белыя сыплюцца долу крышталiкi,
Белыя крышацца хмаркi ўгары.
Сосны захутаны ў белыя шалiкi.
Белая мiтусь у белым бары.
Белая, мяккая цiша няхрусткая,
Белай дрымотай спавiты кусты.
Белая казка... Зiма беларуская...
Што ж мне не дорыш снягурачку ты?..
Снежны дзед
Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы —
Па двары кацілі ўтрох
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук уткнулі папкі,
Вочы — вугалю кавалкі,
Нос — чарэпак з гладыша,
Барада — шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады!
Цераз зараснiк iнею ў ранiшнiм лесе...
Цераз зараснiк iнею ў ранiшнiм лесе
Прабiраецца сонца - цiхусенька так,
Затаiўшы дыханне: хаця б не атрэсцi
Гэты цуд, што стварыў найвялiкшы мастак.
I ўсё ж нейкую нiтачку дзесь зачапiла:
Скалыхнулася голка - пыл срэбны курыць...
Ну i ну! Нават дотыку промня хапiла,
Каб, парушыўшы чары, красу разбурыць!
Апошнiя водгукi
2 года 41 неделя назад
4 года 35 недель назад
6 лет 36 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 39 недель назад
6 лет 43 недели назад