Паўлюк Трус
RSS FeedСцежкі (урывак)
Халодны яр,
а на азёрах веі,
ў зыбучай шэрані
заснулі хутары.
А там снягі,
і ў снегавых завеях
дадолу хіляцца
ля ставаў явары.
Люблю зіму...
Калі цвітуць нізіны,
цвітуць у занізях,
як маладосці дні,
калі ў сузорнасці
аснежныя каліны
маўчаць і журацца
ў марознай цішыні.
Калі ў палях
звіняць далёка бомы,
а думы іскрамі
рассыплюцца ў цішы
і ціха скоцяцца,
каб тайнай невядомай
ўжо дакрануцца струн,
зыбучых струн душы.
Яна (урывак)
Завіруха... Зіма... Адпачынак...
Пераклікнуцца першыя пеўні.
Устае і за дымнай лучынаю
З вераценцам заводзіць напеў.
Цягне нітку мазольнай рукою,
Тонка-белую срэбную нітку,
А ў вачах бавальнічнай канвою
Разгараюцца шчасця агні.
Рассвітае... З пасцелі-бярлогу
Падымаюцца сонныя дзеці,
Сэрца іншую суча трывогу –
Трэба іх накарміць і адзець.
Трэба выправіць большых у школу,
Меншых — хатняй забавіць гульнёю.
Ой ты, доля мая невясёлая!
Мая доля — пажоўклы быльнёг.
Апошнiя водгукi
2 года 45 недель назад
4 года 39 недель назад
6 лет 40 недель назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 48 недель назад