Алесь Разанаў
RSS FeedІ што мне рабіць з ім...
«І што мне рабіць з ім,
з дарункам гэтым?!.»
Трымае яліна
на кожнай галіне
па булцы снегу.
Выходжу з дзвярэй...
Выходжу з дзвярэй –
завіруха
хапае ў абдымкі:
рада?!.
За ноч авалодаў...
За ноч авалодаў
усёю акругаю:
снег –
прыгожая перамога.
Апошнiя водгукi
4 года 40 недель назад
6 лет 34 недели назад
8 лет 35 недель назад
8 лет 37 недель назад
8 лет 37 недель назад
8 лет 37 недель назад
8 лет 37 недель назад
8 лет 38 недель назад
8 лет 38 недель назад
8 лет 43 недели назад