завіруха
RSS FeedВыходжу з дзвярэй...
Выходжу з дзвярэй –
завіруха
хапае ў абдымкі:
рада?!.
Зіма
Ноччу чула: завіруха
намятала гурбы снегу.
А як раніцай я ўстала,
дык ледзь-ледзь наш двор пазнала.
I старэнькая рабіна,
яшчэ ўчора сіраціна,
сёння — быццам бы князёўна.
Гэткі ўбор на ёй шыкоўны!
Паязджане
Распаўзлася па абшары
Сцюжным пухам, сцюжнай марай
Папаўзуха-завіруха —
Злога духа злыбядуха.
Ў полі дымна, ў полі цёмна,
Беспатольна і заломна,
Ні пуціны, ні упыння,
Як у вечнай дамавіне.
Як у моры, ў белым снегу,
Без днявання, без начлегу,
У бездарожжа, ў беспрыстанне
Едуць, едуць паязджане.
Едуць, едуць, ані следу,
Ні праслуху, ні прагледу,
Ні прасвету, ні надзеі, —
Ўсё ў зацьмішчы, ўсё ў завеі.
Папаўзуха-завіруха
Шэпча, шэпча штось да вуха
Аб музыцы-дудаграі,
Аб пшанічным караваі.
Снежным надзячы начлегам,
Пасыпае сном і снегам,
Лазам лезе ў сэрца, ў вочы,
Зазірае патарочай.
Маладога к маладусе,
Свата к свацці-пасядусе,
Да закосніцы закосню
Жах прытульна прыкаросніў.
Прытуліліся, як дзеці,
Як галубкі на рассвеце,
Як нішто ні знаць, ні ведаць,
I ўсё едуць, едуць, едуць.
А над імі збеядуха,
Папаўзуха-завіруха,
Снежнай хустаючы вехай,
Захліпаецца ад смеху.
Апошнiя водгукi
2 года 49 недель назад
4 года 43 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 47 недель назад
6 лет 51 неделя назад