Павел Надольскі
RSS FeedЗІМА
Халодна. Мокры снег
іржавых дахаў пакрывае плёсы;
зацягнутыя шэрасцю нябёсы
здубела замарудзілі свой бег.
Святло вакол ліхтарнага слупа
мярцвяцкім вокам мільгаціць у сцюжы,
і толькі нехта, мабыць, вельмі дужы,
таропка кроплі змахвае з ілба.
Дол хутка дзервянее пад ільдом –
і вось ужо навокал анікога.
Зімы чарговай вые перамога,
працягла грукаціць у кожны дом.
Мароз за ноч пакінуў дыяменты
Мароз за ноч пакінуў дыяменты
бліскучыя на бурай глебе,
самотныя, нібы чыесьці слёзы,
што з твара ніяк не злятуць.
СЛЁЗЫ
Дрэва чула дрыжыць ад дыхання паўночнай зімы.
Ліст сумуе на ім: ён застаўся навечна адзіны.
Кроплі плачу з нябёс... Паглядзі, гэта мы,
мы – астатнія слёзы маўклівай радзімы.
Апошнiя водгукi
2 года 49 недель назад
4 года 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 47 недель назад
6 лет 51 неделя назад