Алесь Спіцын
RSS FeedМаўчыць зімовая прастора...
Маўчыць зімовая прастора.
Імкнецца з ветрам снегапад.
I снежань смуткам і дакорам
сусвету засыпае сад.
Куды ж імкнецеся, сняжыны?
Куды вы клічаце душу?
Згаліла восень скрозь галіны
і прагу летнюю маю.
Куды імкнешся лёс? Дарэмна...
Куды завеш мяне ізноў?
Цяпер я стаў нібыта дрэва
на межах выпадкаў і сноў.
Апошнiя водгукi
1 день 9 часов назад
3 недели 4 дня назад
3 недели 6 дней назад
8 недель 17 часов назад
49 недель 2 часа назад