Віктар Шаціла
RSS FeedЗIМА
Зiма! я зноу законнiк твой;
Перамагла i лiстапад...
Душы маёй зiхоткi сад -
Завей, крыштальнасць паласы!..
А шыбы лепяць каласы.
I акiян, i рыфы скал.
I дальнабачны генерал,
Быццам, пад ветразем стаiць...
Я прадчуваю: там рыпiць.
На хмарах юнга ледзяны.
Нiжэй, дзе хвалi, бляск шкляны.
На берагах натоуп грукоча.
I сонца прагне, волi хоча.
Дзяцей, шчаслiвых, цешаць вочы
На ссечаным шурпатым шкле!..
Зiма! Але прыгоды мне:
Навек не будзем мы з табой,
I не цiкуецца журбой,
Не прыгарнецца i жальбой,
Што асыпаецца як бель...
Вяслуе файны карабель!
Таемны, казачны, зiмовы?
У падарунак адмысловы.
Каб не стрыножылася кроу,
Сярод пранiзлiвых бароу.
Зiма! на зоркi цi зару,
Дыхну - i шкельца узару!..
На бальшаку завеi
На бальшаку завеi, iскры джаляць цемру;
Нябачны снег ляцiць, туды, за край лугоу;
Агнi у небе ткуцца, разрываюць цемру;
Iх прывiтаннi мкнуць да ледзяных лугоу...
Але нiшто не пераможа ноч i цемру!
I не дыхне жыццё на сон былых лугоу.
Адно ёсць: зоркi разрываюць цемру;
Гайсаюць водблiскi у небе ад лугоу!..
Прамень сцюдзёны на скале
Прамень сцюдзёны на скале,
Блiскучы й мауклiвы;
I ён - не сонейка на тле,
Не мёд саспелай слiвы;
Але жыцця не зварухне -
На явi смелай бы у сне -
Высока над снягамi:
Хто закране рукамi?!
Не палагодзiць снежны свет -
Цiкуе сiвер-ранак.
А вабны, шчасны, пекны квет
Не там, самотны Франак!
Любовi думку арасi
I шлях у торбе не насi.
Вясна - дыханне Бога.
Натхненне. Перамога!..
Апошнiя водгукi
2 года 41 неделя назад
4 года 35 недель назад
6 лет 36 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 38 недель назад
6 лет 39 недель назад
6 лет 43 недели назад