Віктар Шніп
RSS FeedГайнёю быстраю ляціць...
Гайнёю быстраю ляціць
За мной мяцеліца сівая.
Пакуль дамоў ваду нясу,
Вада у вёдрах замярзае.
А снег глыбокі, і — зіма.
Стаяць аціхлыя рабіны —
У іх, на ўзгорку за сялом,
Прымерзлі да нябёс галіны.
Рыпяць, спяваюць пада мной
У сенцах выстылых масніцы.
Ваду стаўляю,
а вядро
He адпускае рукавіцу.
Апошнiя водгукi
1 день 11 часов назад
3 недели 4 дня назад
3 недели 6 дней назад
8 недель 20 часов назад
49 недель 4 часа назад