Таццяна Дзям'янава

RSS Feed

Не надыхацца, не наталіцца...

Яшчэ не ацэнена

Не надыхацца, не наталіцца
Мнагаснежнай віхурнай зімой!
Смакатой маразоў не напіцца,
Не найграцца завеяй шальной!

Не нацешыцца казачным пухам
Што ў далоні, бы свята, ляціць!
Не наслухацца злой завірухі,
Калі стане па-воўчаму выць!

А на сонейку раніцай золкай
Не знайсці прыгажэйшага шоў,
Чым яскравае ззянне вясёлкі
Ў крышталёвых радах ледзяшоў!

Ўсюды - чары зімовай прасторы:
Ад студзёнага шэпту вятроў -
Да бязмоўя бялюткага мора
І тугі даляглядаў-дароў…

Ўсё вакол - на зямлі і ў нябёсах -
Выклікае дзівосны экстаз:
Дываны-саматканкі з начосам,
І прасцін дыяментавы бляск,

І карункі ірландскія шаці
На галінках настылых бяроз,
І бялюткая шапка на хаце,
І заспаны на вокнах мароз…

І вясёлыя дзеці на ганку,
І на белым кусце – снегіры…
І канькі, і нястомныя санкі,
Што, як пёркі, злятаюць з гары…

Першы снег… На асенняе тло…

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Першы снег… На асенняе тло…
На прыспаныя цемрай палі…
Нібы хтосьці чароўна святло
Над самотнай зямлёй запаліў…

Нібы ў небе бялілы развёў
І пачаў размалёўваць сусвет:
І астылыя дахі дамоў,
І прыгожыя вейкі кабет,

І праcпект, і дарогі вакол,
І галіны аголеных дрэў…
Лёгкім пухам пасыпаў, замёў
Нечы сум, нечы боль – хто што меў…

Скраб на твары надзьмуў, асвяжыў,
Сыпануў крохкай пудрай на нос…
А пасля заспяваў, закружыў -
І раптоўнае свята прынёс…

Сёння - ух - які мароз!

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Сёння - ух - які мароз!
Недзе градусаў пад трыццаць!
Працінае аж да слёз,
Парам выдыху клубіцца!

Лезе ў шубу, шчыпле твар,
Правярае, як абуты...
Бы свавольны, ўладны цар,
Па зямлі шыбуе люты...

Адчувае свой канец,
А здавацца не жадае...

Ды нашто дарма шалець?
Ўжо вясна на трон сядае...

Усе аўтары