Жанна Левітан
RSS FeedЗімовы накід
Белыя каралі
Зіхацяць у начы.
Стомленая далеч
Велічна маўчыць.
Поле ў белых кроснах:
Ні слядка няма.
Туляцца нябёсы –
Надыйшла зіма...
Зімовы пейзаж
Убраная зімовая прастора
Жамчужнымі карункамі бяроз.
У пухнатым белым покрыве пагорак,
Малюе срэбнай фарбаю мароз.
Яскрава свеціць сонца ў небе ясным.
Ні шолаху, ні шэпту вецярку…
Вакол такая ціша! Толькі часам
Пачуецца крухмальны хруст сняжку.
Зіма… У яе суровасці халоднай
Ёсць крохкае і трапяткое штось.
Чароўны благадатны сон прыроды…
Кранаючая сэрца прыгажосць!
Апошнiя водгукi
3 года 2 недели назад
4 года 48 недель назад
6 лет 49 недель назад
7 лет 15 часов назад
7 лет 15 часов назад
7 лет 15 часов назад
7 лет 1 день назад
7 лет 2 дня назад
7 лет 4 дня назад
7 лет 5 недель назад