Павел Данілаў

RSS Feed

Белы снег

Яшчэ не ацэнена

Па снезе зыбкім крочу,
Хавае ён сляды.
На шлях узбіцца б з ночы...
Не выбіцца б з хады...

А ногі да калена
Правальваюцца ў снег,
I кроў застыла ў венах,
І час марудзіць бег.

Мне б сцежачку ці болей,
Каб крочыць удваіх.
Каб пульсавала ўволю
Жыццё падчас адліг.

Жыццёвы крок не першы,
Зраблю з апошніх сіл.
Мае заменяць вершы
Не дадзеных мне крыл.

Зімовая ідылія

Яшчэ не ацэнена

Лёгка падаюць сняжынкі,
Апускаюцца на дол,
Белай пудраю сцяжынкі
Зацярушаны вакол.

Апранулі срэбра дрэвы,
Дахі снегам замяло,
Подых снежнай каралевы
Размалёўвае акно.

I пад промнямі усходу
Ты зімовы бачыш сад.
Цуды вечныя прыроды,
Як і шмат гадоў назад.

Усе аўтары