мяцеліца

RSS Feed

Мяцеліца

Яшчэ не ацэнена

To разбяжыцца,
To пухам засцеліцца,
Гойкае, кружыць,
Спявае мяцеліца.

Сядзе пры садзе
За дрэвамі блізкімі,
Ў шыбы ударыць
Сыпучымі пырскамі.

Скача матляючы
Белай сарочкаю...
He! He заснуць табе
Гэтаю ночкаю.

Лесам, гаямі,
Крутымі разлогамі,
Сэрца гукаючы
Ходзіць дарогамі.

Рэха па звонкаму бору
Галёкае...
Едзе каханы
З граніцы далёкае.

Бліжай і бліжай
Вёскі ваколіца;
Думы аб любай
Сняжынкамі рояцца.

Скора ўжо, скора
Два сэрцы сустрэнуцца...
Гойкае, кружыць,
Спявае мяцеліца.

Мяцеліца

Яшчэ не ацэнена

Ці гэта снег,
Ці гэта пух,
Ці гэта смех,
Ці гэта дух,
Ці гэта сон,
Ці гэта звон,
Ці гэта Бог,
Ці чорт ля ног –
Усё ляціць і мелецца.
Мяцеліца, мяцеліца.

Мяцеліцы

Сярэдняя: 4.7 (9 галасоў)

Вецер стыне ў голасе звонкім,
Свету белага не відно –
Ткуць мяцеліцы прадзівам тонкім
Белым-белае палатно.
То пяюць, то закружаць хвацка
Думкі даўнія вечароў.
А затым уцякуць знянацку
І да новых заснуць вятроў.