У дарозе
RSS FeedІскрыстыя паляны,
Снягі і зоры спрэс.
А конік твой рахманы
Вязе мяне праз лес.
Надзеі і трывогі
Да найвышэйшых зор
На музыку дарогі
Паклаў начны прастор.
Ты нешта мне гаворыш,
I я — табе ў адказ,
Як быццам снег і зоры
У апошні раз для нас.
Апошнiя водгукi
2 недели 5 дней назад
2 недели 5 дней назад
12 недель 2 дня назад
15 недель 5 дней назад
16 недель 14 часов назад
20 недель 2 дня назад
1 год 9 недель назад