Сёмы паверх. Акно...
RSS FeedСёмы паверх. Акно.
Шэрасць дамоў вышынных.
Быццам гляджу кіно.
Мікрараён – пано
З небам празрыста-плынным.
Мала людзей: мароз.
Мала машын: нядзеля.
Плюнуць бы на прагноз,
Высунуць з дома нос,
Сілу адчуць у целе!
Вунь дзетвара імчыць
З горкі – хто як! – адважна,
Дружна на снег ляціць,
Доўга на ім ляжыць,
Быццам на цёплым пляжы.
Сёмы паверх. Акно...
..Вёска. На небе – зоркі.
Гэта было даўно –
Вуснаў п'яніць віно,
Сані ўразнос з пагорка!
Апошнiя водгукi
2 недели 5 дней назад
2 недели 5 дней назад
12 недель 2 дня назад
15 недель 5 дней назад
16 недель 14 часов назад
20 недель 2 дня назад
1 год 9 недель назад