Прыгажосьць
RSS FeedБелы накцюрн
Бялым-бела на двары, бялым-бела. І ўся гэтая белая,зіхатлівая прыгажосьць ад марозу, ад пухкага сьнегу, што абсыпаў інеем дрэвы, а душы людскія асьвятліў трапяткой радасьцю быцьця.
Ідучы па некранутым, зьзяючым цнатлівай чысьцінёй сьнезе, чуючы, як прыемна рыпіць ён пад нагамі, удыхаючы на поўныя грудзі марознае паветра, да болю ўваччу ўглядаесься ў асьляпляльны блакіт неба і разумееш, што гэта такое - непаўторнае, кароткае, як сьвятло зьнічкі, і такое чароўнае, Богам дадзенае імгненьне - чалавечае жыцьцё.
У такія хвіліны сэрца замірае, хочацца жыць, кахаць, зьдзейсьніць нешта вялікае і добрае ў жыцьці - пэўна, гэтае пачуцьцё і ёсьць шчасьце...
Апошнiя водгукi
2 года 49 недель назад
4 года 43 недели назад
6 лет 44 недели назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 47 недель назад
6 лет 51 неделя назад