Позні агонь у акне
RSS FeedНадвор’е шалее наўколлем,
Жахам калоціць сусвет,
На сонныя пушчы і сёлы
Дзікай пачварай раве.
Завея кідаецца ў ногі
Зграяю белых сабак,
Аслепла ад цемры дарога,
Водзіць не там і не так.
З сумёта не выважыць кроку…
Кліча прытульна бы ў сне
Дамок невідочны здалёку
Познім агнём у акне.
Апошнiя водгукi
2 недели 5 дней назад
2 недели 5 дней назад
12 недель 2 дня назад
15 недель 5 дней назад
16 недель 14 часов назад
20 недель 2 дня назад
1 год 9 недель назад