Кліча ноч
RSS Feed
Янку Сіпакову
Кліча ноч гудкамі паравозаў
Некага ў заснежаны прастор.
Тэпае дрыготка на марозе,
Курчыцца стары сасновы бор.
Вецер свішча і шпурляе ў вочы
Жменямі калючы, золкі снег.
Спеўна на душы маёй уночы,
Быццам у якім дзівосным сне.
Скача ў дзікім шале завіруха…
Я ж зачараваны, як дзіця,
Слухаў бы ўсю ноч, здаецца, й слухаў
Музыку бунтарскую быцця.
Апошнiя водгукi
2 недели 5 дней назад
2 недели 5 дней назад
12 недель 2 дня назад
15 недель 5 дней назад
16 недель 14 часов назад
20 недель 2 дня назад
1 год 9 недель назад