А мне й дагэтуль кожнаю зімой...
RSS FeedА мне й дагэтуль кожнаю зімой
Чуваць ахрыплы голас крыгалому.
Бо ён не хоча даручыць нікому
Вясціну, што настрой сагрэе мой.
Трашчыць сарока п'янаю кумой.
Праталінам таіць няўзмогу стому.
Сцяжынка сохне з гора, збегшы з дому,
Бяжыць і дзівіцца сабе самой.
Як хмары, крыгі крышацца сцюдзёна.
Як буталь, б'ецца крумкачовы крум.
У пеўня чуб, нібыта ў маладзёна.
Хутчэй разводдзю хочацца разліцца.
Плячмі здранцвелымі варушыць рум.
Рака зіму трывае, як капліца.
Апошнiя водгукi
2 недели 5 дней назад
2 недели 5 дней назад
12 недель 2 дня назад
15 недель 5 дней назад
16 недель 14 часов назад
20 недель 2 дня назад
1 год 9 недель назад