Першы снег.

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Першы снег.

Лупцуе вецер дрэвы мокрай пугай,
Схінае голле кволае да долу,
Брыдуць аблокі ў небе шэрым цугам
І мітусьня сняжынак… Нібы пчолы…

То першы снег над горадам балюе,
Нячутна дакранацца да шыбаў,
Як быццам бы мастак зіму малюе,
Забельваючы восеньскія хібы…

Сядзіць на правадах маркотны голуб
І людзі недзе сунуцца паволі,
А вуліца, як вены доўгі жолаб,
Удалечыні сціскаецца ад болю…

У перспектыве рысачкаю тонкай
Схаваецца за змрочным гарызонтам,
Бо час ужо загортвае старонку
Гушчэе снег і валіць белым фронтам.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115120110691