На гасцінцы

RSS Feed
Сярэдняя: 4.2 (37 галасоў)

Чыстым інеем пакрыты
На гасцінцы беразняк,
Космы густа ім абвіты;
У белым снезе маладняк.

Свішчуць сані на марозе,
Коні рвуцца і хрыпяць.
Крык і гоман на дарозе,
Бомы стогнуць і звіняць.

Скверыць холад. Пабялелі
Вусы, світка вазака,
Толькі шчокі счырванелі
Ад марозу ў мужыка.

Перад святам заработкі, –
А дарога, як сляза...
Толькі бухаюць калодкі,
Толькі свіст ад палаза!..

водгук пра верш

Вельмі прыгожыя вершы пісау славуты сын беларускага народа-Якуб Колас.
Яго творы,вершы,апавяданні зауседы перачытываю і яны мне прыносяць
задавальненне.
На маю думку патрэбна больш друкаваць яго творчасць у газэтах,часопісах,
каб усюды і зауседы гучалі яго праудзівыя словы.
На жаль,сення да нашай,роднай мовы другія адносіны.
Вельмі мала беларускамоуных газэт,часопісау,кніг,аудыекніг,кінастужак,
шыльд,няма беларускамоуных тэлеканалау дзе на працягу цэлага дня
і зауседв вялася гутарка па-беларуску.
Мяне-беларуса,які нарадзіуся і жыву тут гэта абражае і вельмі крыудна
бачыць як зьневажаецца беларуская мова.
Чытаю зауседы творы пісьменнікау-М.Багдановіча,Янкі Купалы,Ф.Багушэвіча,
В.Быкава і другіх .
Жадаю усім дабра і самага найлепшага у жыцці і працы.
З павагай-Лявон.