Кароткі дзень падняўся на крыло...
RSS FeedКароткі дзень падняўся на крыло,
Яго палёт святочны быў і чысты.
Ад раніцы мяло, мяло, мяло ...
Кружыўся снег - празрысты і іскрысты.
Спыніўся рух машын на ўсёй зямлі –
Палеглі гурбы снегу ім на дахi.
І хуткія зямныя караблі
Цяпер паўзлі як тыя чарапахі.
Але ад снегу лёгка на душы,
І я лячу - хутчэй машын маркотных
Туды, дзе ажываюць міражы
Пад полымем вачэй тваіх пяшчотных.
15.01.2014
 
	
Апошнiя водгукi
3 года 43 недели назад
5 лет 37 недель назад
7 лет 38 недель назад
7 лет 41 неделя назад
7 лет 41 неделя назад
7 лет 41 неделя назад
7 лет 41 неделя назад
7 лет 41 неделя назад
7 лет 41 неделя назад
7 лет 46 недель назад