Зіма
RSS FeedНа тройке белых лашадзей
У беласнежнай калясніцы
Пад гукі гулкія завей
Зіма прынеслась, чараўніца.
Застлала пухам лес, палі,
На кроны дрэў надзела шапкі,
Зазіхацелі на зямлі
Пераліваясь срэбрам хаткі.
Накрыла белым абрусом
Даль, краявід – дзівяцца вочы,
Ўсё засіяла хараством,
Ярчэй заззялі зоры ў ночы.
З сабой зіма прынесла нам
Забавы, радасць, і ўцехі,
Паўсюль дзіцячы смех і гам –
Гуляюць ў снежныя пацехі.
Мароз на шкле пакінуў след,
Нібы мастак правёў рукою,
Намаляваў зімы партрэт,
Каб любавалісь мы з табою.
Як тут карцін не маляваць,
Калі вакол такое дзіва,
І як тут вершы не пісаць,
Калі навокал так красіва.
05. 2011г.
Апошнiя водгукi
2 недели 5 дней назад
2 недели 5 дней назад
12 недель 2 дня назад
15 недель 5 дней назад
16 недель 15 часов назад
20 недель 2 дня назад
1 год 9 недель назад