У калядным лесе
RSS FeedПяшчотна ступаю па беленькім снезе.
О міг неспазнанай чароўнай цнаты,
Ты мне у калядным прымроіўся лесе,
Тут столькі дзівоснай красы, дабраты.
Як сон, агарнула натхненне святое.
З маёй цішыня размаўляе душой.
І нехта яшчэ штосьці шэпча такое...
Дык гэта ж сам лес размаўляе са мной.
Ласкава, задумна на гуслях іграе,
Акорд за акордам бярэцца матыў.
У лесе калядным душа заспявае,
І зачараваны тут робішся ты!
Я чарам увесь падняволены стаўся,
Нібыта у казцы, па лесе брыду
І сэрцам адчуў, што даўно закахаўся
У белую ціш і у хвой немату.
Апошнiя водгукi
2 года 45 недель назад
4 года 39 недель назад
6 лет 40 недель назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 43 недели назад
6 лет 48 недель назад