Страціў лес свой зімні чуб...
RSS FeedСтраціў лес свой зімні чуб,
Ліст растраціў да манеты...
I стаіць адзін адзеты
За акном іржавы дуб.
Дуб-мярзляк, скупеча-дуб
Шмоццем голле сагравае...
Вецер трэпле і матляе
Жоўты зімні дуб.
Вецер вые ў сотні труб,
Снег з дажджом у шкло шпурляе...
Стой са мною аж да мая,
Браце мой, іржавы дуб.
Апошнiя водгукi
2 недели 5 дней назад
2 недели 5 дней назад
12 недель 2 дня назад
15 недель 5 дней назад
16 недель 14 часов назад
20 недель 2 дня назад
1 год 9 недель назад