Нядзеля
RSS FeedПахне летам ад сена,
Што растрэсена каля воза.
Снег хрумсціць на пероне
Смачна, як яблык.
Крамяны марозік
Шчокі ружовіць кабетам
(Дзяўчат малавата).
Кабеты нікуды не едуць,
Проста цікавасці дзеля,
А можа, таму, што нядзеля,
Нібыта сарокі сакочуць.
Шчыроўніцы...
Шчабятухі...
У дзядзькі цікаўна
Тапырыцца вуха:
«Можа, пад'ехаць каторая хоча?»
Нядзеля. Марозік калядны.
У хаце ўсё ладна.
Снег хрумсціць на пероне
Смачна, як яблык.
Апошнiя водгукi
2 недели 5 дней назад
2 недели 5 дней назад
12 недель 2 дня назад
15 недель 5 дней назад
16 недель 14 часов назад
20 недель 2 дня назад
1 год 9 недель назад